Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеры напалі на сайт Пэйлін


Хакеры напалі на сайт былой губэрнатаркі штату Аляска Сары Пэйлін. Яна паведаміла тэлекампаніі АВС, што за нападам стаяць прыхільнікі заснавальніка праекту WikiLeaks Джуліяна Эсанжа, якога за абнародаваньне сакрэтных дакумэнтаў ЗША Пэйлін востра крытыкавала.

Раней у сераду хакеры-прыхільнікі Эсанжа ўзламалі сайты плацежных сыстэмаў Mastercard і Visa і швайцарскага банку PostFinance. Плацежныя сыстэмы адмовіліся падтрымліваць грашовыя пераводы на карысьць WikiLeaks, а швайцарскі банк зачыніў рахунак Эсанжа.
XS
SM
MD
LG