Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка будзе шукаць у Маскве фундатара


Кадр з маскоўскай тэлеперадачы "Мульт личности"
Кадр з маскоўскай тэлеперадачы "Мульт личности"
У Маскве кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка возьме ўдзел у шэрагу інтэграцыйных самітаў: Эўразійскай эканамічнай супольнасьці, Мытнага саюзу і АДКБ. Ці азначае гэты візыт падтрымку Лукашэнкі Крамлём?

Саміты ў Маскве пройдуць 9-10 сьнежня, а напярэдадні прэм'ер-міністры Беларусі і Расеі Сяргей Сідорскі і Ўладзімер Пуцін не змаглі дамовіцца па шэрагу пытаньняў. Яны найперш тычацца паставак нафты і газу.

У "Газпроме" заявілі пра адсутнасьць падставаў для перагляду кантрактаў па газавых пастаўках у Беларусь. А паводле міністра энэргетыкі Расеі Сяргея Шматко, рэгуляваньне мыта на нафтапрадукты будзе выводзіцца за межы адзінай эканамічнай прасторы ў сфэру двухбаковых пагадненьняў. Падчас саміту АДКБ Беларусь возьме старшынёўства ў гэтай арганізацыі і для піяру, паводле палітоляга Андрэя Фёдарава, гэта будзе выкарыстана. Хаця насамрэч гэта рэч хутчэй фармальная. За чым жа паляцеў у Маскву Лукашэнка?

Галоўнае, каб працягвалася спансаваньне беларускай эканомікі.
"Як заўсёды апошнім часам, асабліва, калі пачаліся гэтыя непаразуменьні з расейскім кіраўніцтвам, гэта танныя энэрганосьбіты. Ну і адкрыты расейскі рынак без усялякіх там малочных, цукровых ці іншых войнаў. Галоўнае, каб працягвалася спансаваньне беларускай эканомікі. Па выказваньнях, якія гучаць з Масквы, не падобна на тое, каб яна была гатовая зноў пайсьці на забесьпячэньне Беларусі гэтымі эканамічнымі прэфэрэнцыямі".

Ці азначае гэты візыт у Маскву тое, што Крэмль памірыўся з Лукашэнкам і падтрымае яго на выбарах?

Паводле маскоўскага палітоляга Андрэя Суздальцава, пакуль у парадку дня ня значацца двухбаковыя сустрэчы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

Якое можа быць сяброўства са здраднікам? Па ўсіх каналах паказалі, што гэта хворы чалавек, псыхапат.
"Ніякай падтрымкі няма, гэта фармальная рэч. Гэта будзе сустрэча за круглым сталом: усё выйшлі і зайшлі. Як мірыцца са здраднікам? Здрадніка альбо караюць, альбо прабачаюць. Лукашэнка хоча, каб перад ім прабачалася Масква. Гэта наогул рэальна? За што? За тое, што ён абразіў Мядзьведзева апошнімі словамі? Якое можа быць сяброўства са здраднікам? Па ўсіх каналах паказалі, што гэта хворы чалавек, псыхапат. Уся Расея гэта бачыла. Гэта сур'ёзныя рэчы, гэта ўсё гаворыцца, паказвалася. На чале рэспублікі сядзіць такі чалавек. Гэта бяда не Расеі, а праблема беларусаў".

У сваіх апошніх выступах Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў Расею ў тым, што яна нібыта фінансуе асобных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG