Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенская газэта зблытала графік выступу кандыдатаў у прэзыдэнты


У нумары «Вячэрняга Гродна» за 8 сьнежня паведамляецца, што Ўладзімер Някляеў сустракаецца з выбарцамі 11 сьнежня а 16-й гадзіне ў памяшканьні Гарадзенскай абласной філярмоніі, а Рыгор Кастусёў 11 сьнежня а 19-й у актавай зале ААТ «Радыёхваля». Насамрэч у тэксьце трэба зьмяніць месцы сустрэчы кандыдатаў.

Сустрэча зь Някляевым адбудзецца а 16-й гадзіне ў актавай зале ААТ «Радыёхваля», а з Кастусёвым а 19-й у філярмоніі.

У рэдакцыі перапрасілі за памылку ў даверанай асобы Рыгора Кастусёва Вадзіма Саранчукова і, зь яго слоў, абяцалі ў наступным нумары аб гэтым паведаміць. Праўда, як заўважае Саранчукоў, наступны нумар газэты зьявіцца толькі ў наступную сераду, што ўжо ніякім чынам не паўплывае на сустрэчу кандыдатаў з выбарцамі.

Вадзім Саранчукоў напісаў скаргу ў абласную тэрытарыяльную камісію ў якой зьвінаваціў рэдакцыю ў пазбаўленьні права выбарцаў на атрыманьне дакладнай інфармацыі.

Ён прапанаваў рэдакцыі прынесьці на старонках выданьня прабачэньне і разьмясьціць у наступным нумары газэты перадвыбарчую праграму ягонага кандыдата. Для таго, каб выправіць сытуацыю і ня даць увесьці ў зман чытачоў, Вадзім Саранчукоў лічыць патрэбным падаць дакладную інфармацыю аб часе і месцы сустрэчы кандыдатаў з выбарцамі ў суботнім нумары «Гродзенскай праўды».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG