У Вашынгтоне сёньня адбудуцца перамовы прэзыдэнтаў ЗША і Польшчы. Барак Абама і Браніслаў Камароўскі абмяркуюць пытаньні бясьпекі і праблемы двухбаковых стасункаў.
Сустрэча адбываецца пасьля публікацыі сайтам WikiLeaks амэрыканскіх сакрэтных дыпляматычных матэрыялаў. Там ёсьць і пра нэгатыўную рэакцыю Варшавы на адмову Вашынгтону ў 2008 годзе паставіць Польшчы ракеты Patriot.
Некалькі дзён раней прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што абнародаваньне амэрыканскага дыпляматычнага ліставаньня спрыяе "згубе ілюзіяў" пра характар стасункаў паміж ЗША і іх саюзьнікамі.