Расея заблякавала прыняцьце рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН аб прэзыдэнцкіх выбарах у Кот Д’Івуары. Масква выкарыстала права вета, паколькі лічыць, што ААН ня можа ўмешвацца у падвядзеньне вынікаў выбараў.
Праект рэзалюцыі ААН прапаноўваў прызнаць апазыцыйнага кандыдата Аласана Уатара прэзыдэнтам Кот Д’Івуара. Раней у падтрымку Уатара выказаліся ЭЗ, ЗША і шэраг афрыканскіх краін.
Паводле выбаркаму, апазыцыйны кандыдат набраў 51 % галасоў, але яго супернік, дзейны прэзыдэнт Ларан Гбагба адмовіўся перадаць уладу.