Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WikiLeaks "пазбавіў" Польшчу "ілюзіяў" адносна ЗША


Публікацыя рассакрэчаных дыпляматычных дэпешаў ЗША зьмяніла стаўленьне польскіх уладаў да дачыненьняў з Вашынгтонам. На прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск сказаў, што рассакрэчаная інфармацыя "пазбавіла яго ілюзіяў", паказаўшы палітыку Белага дому ў новым сьвятле.

Гаворка ідзе пра польска-амэрыканскія перамовы аб разьмяшчэньні ў Польшчы ракетных установак тыпу зямля-паветра "Патрыёт".

Польскае кіраўніцтва было перакананае, што ЗША выдзеляць буйны вайсковы гарнізон для абслугоўваньня згаданых установак. З абнародаваных на WikiLeaks дакумэнтаў вынікае, што Вашынгтон такога намеру ня меў.

Гэтыя выказваньні прагучалі напярэдадні візыту ў Белы дом прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага.
XS
SM
MD
LG