Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урады Казахстану і Расеі зацьвердзілі пагадненьні па АЭП


Урады Расеі і Казахстану ўхвалілі сёньня бальшыню пагадненьняў па Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстану і Расеі. Расейскі прэм'ер-міністар Уладзімер Пуцін выказаў спадзяваньне, што на сустрэчы кіраўнікоў трох краін-чальцоў мытнага саюза, якая заплянаваная на чацьвер, бакам удасца падпісаць увесь блёк дакумэнтаў.

Паведамляецца, што супярэчнасьці адносна пагадненьняў застаюцца ў пытаньні гандлю энэрганосьбітамі ў рамках Мытнага саюзу. У склад узгодненых дакумэнтаў уваходзяць пагадненьні аб уніфікацыі правілаў дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадарцы і прамысловасьці.

Чакаецца, што згодна з названымі дамовамі Беларусь будзе вымушана ўзровень дзяржаўнай падтрымкі сваёй эканоміцы скараціць.
XS
SM
MD
LG