Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО: Масква не пагражае альянсу


Кіраўніцтва НАТО заявіла, што паўночнаатлянтычны альянс і Расея не становяць пагрозы адно для аднаго.

Заява прагучала сёньня пасьля абнародаваньня сайтам “Вікілікс” дакумэнтаў амэрыканскай дыпляматыі пра тое, што НАТО распрацаваў плян дадатковай абароны краінаў Балтыі пасьля расейска-грузінскага канфлікту 2008 году.

Прадстаўніца Паўночнаатлянтычнага альянсу Аана Лунгеску не пацьвердзіла факту падрыхтоўкі новага пляну рэгіянальнай абароны, каб гарантаваць бясьпеку Эстоніі, Латвіі, Літве і Польшчы. Пры гэтым яна заўважыла, што НАТО “заўжды будзе распрацоўваць адпаведныя пляны для абароны сваіх саюзьнікаў”.
XS
SM
MD
LG