Міністар эканамічнага разьвіцьця РФ Эльвіра Набіуліна і камісар ЭЗ па гандлі Карэл дэ Гюхт падпісалі Мэмарандум аб узаемаразуменьні паміж Расеяй і Эўразьвязам аб завяршэньні двухбаковых перамоў па ўступленьні Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА).
Як падае “РИА-Новости”, дакумэнт, падпісаны за некалькі гадзін да адкрыцьця ў Брусэлі 26-га саміту Расея-ЭЗ, утрымлівае дамоўленасьці аб урэгуляваньні пытаньняў будучых абавязаньняў Расеі ў СГА, уключаючы абавязаньні па экспартным мыце і чыгуначных тарыфах. Такім чынам, Расея і Эўразьвяз завяршылі двухбаковыя перамовы па далучэньні РФ да СГА, членам якой Масква спрабуе стаць ужо 17 гадоў.
СГА – міжнародная арганізацыя, створаная з мэтай лібэралізацыі міжнароднага гандлю і рэгуляваньня гандлёва-палітычных адносін дзяржаў-членаў. У яе ўваходзяць больш за 150 краін. Звычайна перамовы і працэдура далучэньня да арганізацыі сумарна займаюць пяць-шэсьць гадоў. Расея вядзе перамовы з 1993 году, калі яна зьвярнулася з афіцыйнай заяўкай аб далучэньні да Генэральнага пагадненьня па тарыфах і гандлі, пераемнікам якога стала СГА. Членамі СГА зьяўляюцца Літва, Латвія, Эстонія, Грузія, Украіна, Кіргізстан.
Перамовы зацягнуліся, у прыватнасьці, з-за таго, што галоўныя партнэры Масквы – Брусэль і Вашынгтон – праяўлялі настойлівасьць па мыце на лес і зборах за Трансьсібірскія пералёты, па ўзроўні дзяржпадтрымкі расейскага аграпраму і па нормах фітасанітарнага і вэтэрынарнага кантролю. У кастрычніку доўгія і складаныя двухбаковыя перамовы з ЗША былі завершаны.
Летась, падчас падрыхтоўкі да падпісаньня пагадненьня аб Мытным саюзе Беларусі, Расеі і Казахстану шмат гаварылася аб тым, што тры краіны будуць уступаць у СГА разам. У прыватнасьці, прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заяўляў, што прыярытэтам для Расеі зьяўляецца Мытны зьвяз, і што дзеля яго з уступленьнем у СГА можна і пачакаць.