Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэмэран: вывад брытанскіх войскаў з Аўганістану пачнецца ў 2011 годзе


Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран заявіў, што з 2011 году пачнецца вывад брытанскіх войскаў з Аўганістану. Пра гэта Кэмэран паведаміў сёньня ў часе незаплянаванага візыту ў Аўганістан.

У Аўганістане нясуць службу каля 9500 брытанскіх вайскоўцаў. Большая частка зь іх дысьлякаваная ў паўднёвай правінцыі Гільмэнд, дзе дзеюць талібы.

Раней Кэмэран выказаў падтрымку пляну, згодна зь якім да 2015 году ўсе вайскоўцы Вялікай Брытаніі павінны будуць пакінуць Аўганістан.
XS
SM
MD
LG