Суд у Францыі вынес вэрдыкт аб тым, што кампанія “Continental Airlines” нясе крымінальную адказнасьць за катастрофу самалёта “Канкорд” паблізу Парыжу 10 гадоў назад. Суд абавязаў кампанію выплаціць штраф у памеры 200 тысяч эўраў. Авіямэханік кампаніі быў асуджаны на 15 месяцаў пазбаўленьня волі ўмоўна.
“Continental Airlines”, якая вінаваціць у катастрофе самалёта кампанію “Air France”, што ажыцьцяўляла рэйс, заявіла аб сваёй нязгодзе з пастановаю суду і намеры падаць апэляцыю.
Авіякатастрофа здарылася ў ліпені 2000 году, калі самалёт “Канкорд” неўзабаве пасьля ўзьлёту з парыскага лётнішча загарэўся. Загінулі 109 людзей на борце самалёта і 4 чалавекі на зямлі.