Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі заклікаў дзейнага прэзыдэнта Кот-д'Івуар Ларана Гбагбо адступіцца ад барацьбы за пераабраньне.
Пасьля другога туру прэзыдэнцкіх выбараў у Кот-д'Івуар абодва кандыдаты: дзейны лідэр Ларан Гбагбо і апазыцыйны кандыдат Аласан Уатара прынесьлі прэзыдэнцкую прысягу.
У выніку сутыкненьняў паміж прыхільнікамі кандыдатаў загінула прынамсі 17 чалавек.
Міжнародная супольнасьць асьцерагаецца, што сутыкненьні могуць перарасьці ў аднаўленьне поўнамаштабнай грамадзянскай вайны, якая падзяліла краіну на дзьве часткі ў 2002-2003 гадох.
Францыя, ААН і Афрыканскі саюз прызналі перамогу Аласана Уатара. Ларан Гбагбо, аднак, працягвае кантраляваць узброеныя сілы краіны.
Афрыканскі саюз накіраваў былога лідэра Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Табо Мбэкі ў Бераг Слановай Косьці, для пасярэдніцтва ў вырашэньні пасьлявыбарчага крызісу.