У Кіеве праходзіць несанкцыянаваны мітынг з патрабаваньнем адстаўкі ўраду Ўкраіны, роспуску Вярхоўнай Рады і правядзеньня пазачарговых парлямэнцкіх выбараў.
На Эўрапейскай плошчы сабраліся сотні людзей – гэта прадпрымальнікі, якія пратэстуюць супраць падатковай рэформы, і прадстаўнікі апазыцыйных партыяў.
Мінулага тыдня прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў новую рэдакцыю Падатковага кодэксу – з улікам некаторых пажаданьняў прадпрымальнікаў.
Прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнэсу, аднак, мяркуюць, што неабходна дамагацца распрацоўкі Падатковага кодэксу, дзе іх інтарэсы будуць улічаныя цалкам.