Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыбаўскайце: умовы для літоўскай АЭС – "неспрыяльныя"


Міжнародная сытуацыя для будаўніцтва літоўскай атамнай электрастанцыі ў Літве неспрыяльная, заявіла прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце. Выказваньні прагучалі пасьля таго, як беспасьпяхова завяршыўся конкурс інвэстараў на будаўніцтва станцыі. 3 сьнежня аб сваім выхадзе з конкурсу заявіў апошні патэнцыйны падрадчык – паўднёвакарэйская фірма.

Вільня зьбіраецца працягнуць пошук інвэстара шляхам наўпроставых перамоваў. Тым часам Грыбаўскайце заявіла аб неабходнасьці дамагацца энэргетычнай незалежнасьці і іншымі шляхамі, у прыватнасьці праз падключэньне да энэргетычных сетак Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG