Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў сёньня наведае Варшаву з афіцыйным візытам, накіраваным на далейшае паляпшэньне стасункаў Расеі з Польшчай.
Плянуюцца сустрэчы Мядзьведзева з яго польскім калегам Браніславам Камароўскім і прэм’ерам Дональдам Тускам для перамоваў па пытаньнях энэргетыкі і гандлю, а таксама у справе бясьпекі і магчымага супрацоўніцтва Расеі з НАТА у сыстэме проціракетнай абароны.