У дзяржвыдавецтве “Беларуская энцыкляпэдыя” выйшла кніга “Беларускае замежжа”. У ёй не прыгадваюцца імёны паэткі Натальлі Арсеньневай і старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.
Першая намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч заявіла на прэзэнтацыі: “Гэтая кніга знойдзе сваё належнае месца ня толькі ў нацыянальным кнігавыданьні, але ў сусьветным кнігавыданьні”.
Праўдзівыя словы. Але – напалову. Месца сапраўды знойдзе, аднак зусім ня тое, на якое разьлічвае чыноўніца. Некаторыя ўжо пасьпелі сказаць, што месца гэтага выданьня – на сьметніку. Перакананы: кнігі на сьметнік выкідаць нельга. Ніякія. Такога тыпу выданьні робяцца сьведчаньнем часу і настрояў, якія ў гэтым часе пануюць – у палітычных ці навуковых асяродках.
І тычыцца, між іншым, гэта ня толькі ўлады. Захоўваю выданьне Партыі БНФ дзесяцігадовай даўніны, да юбілею аднаўленьня беларускай Незалежнасьці. Аўтары нагадваюць храналёгію, называюць падзеі, даты, імёны. Але сярод імёнаў ніводнага разу не прыгадваецца Пазьняк.
Якой можа быць практычная і навуковая каштоўнасьць энцыкляпэдыі пра дыяспару, у якой адсутнічае імя літаратара нумар адзін гэтай дыяспары і аўтара духоўнага гімну, які сьпяваецца беларусамі ва ўсім сьвеце? Дзе няма прозьвішча кіраўніка структуры, якая – адзіная ў дыяспары! – аб’ядноўвае прадстаўнікоў абсалютнай большасьці беларускіх асяродкаў на ўсіх кантынэнтах?
Прыблізна такой, як у даведніка па фізыцы – без згадваньня законаў Ньютана, ці ў падручніка па гісторыі ангельскай літаратуры без прыгадваньня Шэксьпіра і Дыкэнса. Альбо ў энцыкляпэдыі па гісторыі Францыі без імя дэ Голя. Які, нагадаю, кіраваў антыфашысцкім супрацівам з эміграцыі.