У цэнтры Масквы ў нядзелю некалькі дзесяткаў чалавек прыйшлі на дазволены мітынг у абарону журналістаў.
Галоўнае патрабаваньне – давесьці да канца расьсьледаваньні забойстваў і нападаў на супрацоўнікаў СМІ.
Сярод лёзунгаў – "Спыніце гвалт!" , "Слова – мацней за сталь!".
Удзельнікі акцыі згадвалі загінулых Анну Паліткоўскую, Анастасію Бабураву, Магамеда Еўлоева. Адзін з мітынгоўцаў трымаў плякат з прозьвішчамі ўсіх журналістаў, якія загінулі ў Расеі за апошнія 10 гадоў.
Кіраўнік Фонду абароны галоснасьці Аляксей Сіманаў, які выступіў на мітынгу, зноў заявіў, што Расеі патрэбныя не законы, што прадугледжваюць пакараньне за напад на журналістаў, а палітычная воля ў расьсьледаваньні гэтых злачынстваў.