Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН заклікала даць Афганістану грошы


ААН заклікала краіны сьвету вылучыць дадаткова больш за 650 мільёнаў даляраў на гуманітарную дапамогу Афганістану.

Прадстаўнік ведамства ААН па дапамогі ў надзвычайных сытуацыях Кэтрын Брэг заявіла, што дапамога павінна прадстаўляцца на аснове "гуманнасьці, бесстароннасьці і нэўтралітэту" і ахопліваць як мага большую колькасьць людзей.

Паводле ацэнак ААН, больш як 7 мільёнам жыхароў Афганістану пагражае голад. Арганізацыя Чырвонага крыжа нядаўна папярэдзіла, што гуманітарная сытуацыя ў краіне пагаршаецца.

Шэраг міжнародных арганізацый раней падвяргалі ўлады Афганістану крытыцы за неэфэктыўнае выкарыстаньне сродкаў, што выдзяляюцца ў якасьці дапамогі.
XS
SM
MD
LG