Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі авіядыспетчыры спыняюць страйк


Кіраўніцтва нацыянальнай авіякампаніі у Гішпаніі паведаміла, што авіядыспетчыры пачынаюць вяртацца на працу, пасьля таго, як урад прыгразіў аддаць іх пад суд у выпадку адмовы неадкладна спыніць неаб’яўлены папярэдне страйк.

Міністар транспарту Хасэ Бланка сказаў, што гішпанскі авіятранспарт вернецца да нармальнага рэжыму працы цягам 24-48 гадзінаў.

Раней сёньня ўрад Гішпаніі абвясьціў надзвычайнае становішча на лётнішчах, і папярэдзіў авіядыспетчэраў аб магчымым турэмным зьняволеньні ў выпадку невыкананьня імі сваіх абавязкаў. У Гішпаніі сёньня -- другі дзень страйку авіядыспетчараў, якія патрабуюць павышэньня заробкаў і паляпшэньня умоваў працы. Страйк стварыў праблемы сотням тысяч пасажыраў.
XS
SM
MD
LG