Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў сышоў з дэбатаў

абноўлена

У прамым эфіры Беларускага тэлебачаньня праходзяць тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты. Пасьля свайго ўступнага Ўладзімер Някляеў пакінуў студыю. Дэбаты вядуць Юры Пракопаў і Андрэй Крывашэеў.

16.53
На дадзены момант дзевяць кандыдатаў у прэзыдэнты, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, ужо знаходзяцца ў студыі. Але дагэтуль ім так і не паведамілі, хто будзе весьці дэбаты.

Кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі правялі лёсаваньне. Першым выступіць Андрэй Саньнікаў, апошнім – Мікола Статкевіч.

Прозьвішча вядоўцы эфіру не называецца. Аднак давераныя асобы кандыдатаў у прэзыдэнты, якія прыйшлі на тэлерадыёкампанію, мяркуюць, што гэта будзе Аляксандар Зімоўскі.

Давераных асобаў, сярод якіх Леанід Заіка, Дзяніс Садоўскі, Міхаіл Чыгір, ужо адлучылі ад кандыдатаў. Ім прапанавалі спусьціцца ў хол Белтэлерадыёкампаніі і там на канапе паглядзець трансьляцыю.

Мабільныя тэлефоны кандыдатаў у прэзыдэнты адключаныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG