Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Паўднёвая Карэя будуць свабодна гандляваць


ЗША і Паўднёвая Карэя заключылі пагадненьне аб свабодным гандлі. Пра гэта паведамілі пасьля таго, як былі ўзгодненыя гандлёвыя зборы на аўтамабілі, пра што бакі не маглі дамовіцца цягам трох гадоў.

Прэзыдэнт Барак Абама заявіў, што дзякуючы дамове, якая набудзе моц пасьля таго, як яе ратыфікуюць парлямэнты, амэрыканскі экспарт у Паўднёвую Карэю вырасьце на 11 мільярдаў даляраў і будуць захаваныя 70 тысяч працоўных месцаў у ЗША. Паўднёвакарэйскі прэзыдэнт Лі Мён Бак падкрэсьліў, што пагаднекньне прынясе “вялікую карысьць” абодвум бакам.
XS
SM
MD
LG