Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама з нечаканым візітам у Аўганістане


З Аўганістана паведамляецца, што туды прыбыў з нечаканым візітам прэзыдэнт ЗША Барак Абама. Плянуюцца сустрэчы Барака Абамы з яго аўганскім калегам Хамідам Карзаем і з амэрыканскімі вайскоўцамі.

Гэта другі візыт у Аўганістан Барака Абамы у часе яго прэзыдэнцтва. Візыт адбываецца у тым часе, як Белы Дом рыхтуецца да публікацыі аналітычнага агляду амэрыканскай стратэгіі ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG