Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар у ізраільскай Хайфе працягваецца


Плошча пажару ў ізраільскім горадзе Хайфа, на гары Кармэль, павялічваецца. Згарэла ўжо болей за тысячу гектараў лесу, эвакуяваныя болей за дзесяць тысяч чалавек, ідзе падрыхтоўка да пашырэньня зоны эвакуацыі.

Урад Ізраілю зьвярнуўся да шэрагу краін з просьбай аб дапамозе, бо ў краіне няма тэхнікі, неабходнай для тушэньня пажараў такога маштабу. Расея, Грэцыя, Кіпр і Турэччына ўжо выслалі самалёты з абсталяваньнем і гэлікоптэры для барацьбы з агнём. З Францыі будзе дастаўлена 60 тон хімікатаў для тушэньня пажараў. Тушэньне пажару ўскладняе моцны вецер, з-за якога ўзьнікаюць новыя ачагі ўзгараньня.

Падчас эвакуацыі грамадзян загарэўся аўтобус, у выніку чаго загінулі 40 курсантаў кіравання турмаў. Адзін з бліжэйшых дзён будзе абвешчаны ў Ізраілі днём нацыянальнай жалобы.
XS
SM
MD
LG