Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін спадзяецца на перамогу Расеі ў ЧС-2018


Прэм'ер-міністар Расеі Уладзімер Пуцін разьлічвае на перамогу зборнай сваёй краіны на чэмпіянаце сьвету па футболе 2018 года, права правядзеньня якога атрымала Расея.

Пра гэта Пуцін заявіў падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Цюрыху (Швайцарыя). Ён падзякаваў членам выканкаму ФІФА, якія падтрымалі расейскую заяўку.

Супернікам Расеі была Вялікабрытанія, а таксама Бэльгія супольна з Нідэрляндамі, Гішпаніі супольна з Партугаліяй.
XS
SM
MD
LG