Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенцтва Moody’s прагназуе банкаўскай сыстэме вялікія страты


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s падрыхтавала аналітычную справаздачу, у якой высока ацаніла рызыкі банкаўскай сыстэмы Беларусі.

Moody’s дае «нэгатыўны» прагноз разьвіцьця банкаўскай сыстэмы Беларусі.

«Сытуацыя ў эканоміцы краіны будзе вызначаць стан банкаўскай сфэры. Беларусі трэба вырашыць шэраг сур’ёзных праблемаў, зьвязаных з пакрыцьцём дэфіцыту бюджэту, адмоўнага сальда гандлёвага балянсу. Ад вырашэньня гэтых праблемаў будзе залежаць здольнасьць дзяржавы аказваць рэсурсную падтрымку банкам», — заявіў БелаПАН аналітык Moody’s Максім Багдашкін.

«Многія буйныя прадпрыемствы падтрымліваюцца дзяржавай, дзякуючы чаму яны працягваюць выконваць свае абавязаньні перад банкамі. Аднак дзяржаве робіцца ўсё складаней падтрымліваць неэфэктыўныя прадпрыемствы. Мы лічым, што рана ці позна ў такіх прадпрыемстваў узьнікнуць цяжкасьці з абслугоўваньнем сваіх фінансавых абавязаньняў перад банкамі», — адзначае Багдашкін.

Агенцтва Moody’s — адзін з галоўных ацэншчыкаў банкаўскай сыстэмы Беларусі. Экспэрты агенцтва аналізуюць сытуацыю ў шасьці буйных фінансава-крэдытных установах краіны, якім у сукупнасьці належыць больш за 70% банкаўскага рынку Беларусі.
XS
SM
MD
LG