Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падрыхтаваны да падпісаньня канкардат аб супрацоўніцтве паміж Беларусьсю і Ватыканам


Паміж апостальскай сталіцай і Рэспублікай Беларусь падрыхтаванае пагадненьне аб супрацоўніцтве. «Дакумэнт падрыхтаваны і трэба маліцца, каб ён быў хутка падпісаны», — паведаміў у інтэрвію Каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву (Польшча) старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Аляксандар Кашкевіч.

Паводле герарха, касьцёл у Беларусі заўсёды спрабуе весьці дыялёг з уладай.

Пры гэтым Аляксандар Кашкевіч падкрэсьліў: «На жаль, памяншаецца колькасьць замежных сьвятароў, якія мужна і самааддана працавалі сярод вернікаў. Іх было 85, а цяпер засталося 48. Некаторыя працавалі цягам 20 гадоў. Існуе праблема зь візамі для замежных сьвятароў, тым больш, што для замежных душпастыраў у Гарадзенскай дыяцэзіі яны выдаюцца толькі на паўгоду. Тут жывуць палякі, якія маюць права на сваю родную мову, а часам улада бачыць у гэтым праблему», — паведамляе інтэрнэт-сайт catholic.by.

Сёньня ж у Астане, падчас працы саміту Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе, адбылася сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і дзяржаўнага сакратара Ватыкану кардынала Тарчызіё Бэртонэ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG