Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене МАГАТЭ абмяркоўвае ядзерную праграму Ірану


У Вене пачалася двухдзённая нарада Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ), галоўнай тэмай якой – іранская ядзерная праграма.

Пасьля 8 гадоў інспэкцыяў і дасьледаваньняў МАГАТЭ так і ня высьветліла, якая сапраўды накіраванасьць у іранскіх ядзерных распрацовак. Тэгеран сьцьвярджае, што яны выключна мірнага характару. Тым часам міжнародная супольнасьць асьцерагаецца, што Іран патаемна распрацоўвае ядзерную зброю.

6-7 сьнежня ў Жэневе адбудзецца новы рануд перамоваў па іранскай ядзернай праграме паміж Іранам і шасьцю ўсясьветнымі дзяржавамі – Вялікабрытаніяй, Кітаем, Расеяй, ЗША, Францыяй і Нямеччынай.
XS
SM
MD
LG