Эўразьвяз вылучае занадта мала сродкаў у барацьбу з тэрарызмам. Выступаючы ў Брусэлі на сустрэчы міністраў унутраных спраў краін ЭЗ, каардынатар па барацьбе з тэрарызмам Жыль дэ Кэршоў, заклікаў, у прыватнасьці, павялічыць мэтавую дапамогу Емэну, Пакістану і шэрагу краін Афрыкі.
Каардынатар таксама падкрэсьліў неабходнасьць узмацніць бясьпеку на транспарце, адзначыўшы, што грамадзянская авіяцыя па-ранейшаму застаецца галоўнай мэтай нападаў ісламскіх экстрэмістаў.
На сустрэчы міністры абмяркоўваюць ўзмацненьне жорсткасьці кантролю за грузавымі авіяперавозкамі – пасьля спробаў накіраваць зь Емэну ў ЗША пакеты з бомбамі сёлета ў кастрычніку.