Кітай выказаў зьдзіўленьне ў сувязі з адмовай ЗША і іх саюзнікаў ад прапановы Пэкіну правесьці тэрміновыя кансультацыі па ядзернай праграме КНДР.
Пры гэтым прадстаўнік МЗС КНР падкрэсьліў, што сярод краін-удзельніц перамоваў па Паўночнай Карэі Расея выказала падтрымку кітайскай ініцыятыве.
Пэкін таксама асудзіў правядзеньне амерыканска-японскіх вайсковых манэўраў, якія пачынаюцца ў пятніцу, заявіўшы, што "дэманстрацыя сілы не дапаможа ўсталяваньню міру на Карэйскай паўвыспе".
Злучаныя Штаты раней адмовіліся ад кітайскай прапановы, заявіўшы, што Пхэньян найперш павінен прадэманстраваць гатоўнасьць выконваць дамоўленасьці.