Валянцін Акудовіч, Алесь Анціпенка, Тацяна Валодзіна, Пятро Васючэнка, Вінцук Вячорка, Алег Гардзіенка, Аляксей Дзермант, Алесь Краўцэвіч, Глеб Лабадзенка, Валянцін Мазец, Тацяна Процька, Зьміцер Саўка, Анатоль Сідарэвіч, Алег Трусаў, Сяргей Харэўскі, Захар Шыбека. Гэтыя знаныя асобы сучаснай беларускай інтэлектуальнай прасторы — суаўтары другой кнігі Вячаслава Ракіцкага «Беларуская Атлянтыда». Яна сталася дваццаць чацьвёртым выданьнем кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». 1 сьнежня ўвечары «Беларуская Атлянтыда» прэзэнтуецца ў кнігарні сталічнай галерэі «Ў». А цяпер сваімі чытацкімі ўражаньнямі дзеліцца паэт і літаратуразнаўца Анатоль Івашчанка.
«Вячаслаў Ракіцкі працягвае свой амбіцыйны праект, і вось выйшла чаканая другая таміна кнігі „Беларуская Атлянтыда“, дзе мы маем яшчэ глыбейшае пагружэньне ў беларускія таямніцы. Аўтар у нейкім сэнсе працягвае тое, што пачаў у першай кнізе, але спрабуе казаць пра гэта больш сьцісла. Мне здаецца, што калі карыстацца мовай сучаснага мэдыярынку, то першая кніжка — гэта такі плятынавы альбом, а другая кніжка — залаты альбом Вячаслава Ракіцкага. І зь нецярпеньнем будзем чакаць працягу яго працы. Наколькі я ведаю, у плянах спадара Вячаслава — дасьледаваньне біяграфій зусім невядомых ці мала вядомых постацяў. Калі ў гэтых кнігах было дасьледаваньне чагосьці больш-менш вядомага, але зь нечаканых ракурсаў, то тут будзе, мабыць, яшчэ глыбейшае пагружэньне ў нашу мінуўшчыну і празь яе бачаньне нашай сучаснасьці».