Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На эгіпецкім курорце акула напала на расейкіх турыстаў


Тры расейцы, якія адпачывалі на эгіпецкім курорце Шарм-эш-Шэйх, сталі ахвярамі нападу акулы, атрымаўшы раненьні рознай ступені цяжкасьці.

Як паведамляе агенцтва Асашыэйтэд прэс са спасылкай на мясцовыя ўлады, учора драпежніца – доўгакрылая белая акула атакавала расейскую пару. У выніку ў жанчыны былі пашкоджаныя ногі ды сьпіна, яе спадарожнік таксама быў паранены. Раней з-за нападу акулы цяжка пацярпеў яшчэ адзін расейскі турыст - ён быў пазбаўлены рукі. Улады мяркуюць, што на турыстаў напала адна і тая ж акула.
XS
SM
MD
LG