Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля Wikileaks Францыя зьмяняе спосаб абмену дыпляматычнай поштай


Міністэрства замежных спраў Францыі зьменіць спосабы абмену дыпляматычнай поштай у сувязі з публікацыяй на сайце Wikileaks тысяч амэрыканскіх дыпляматычных лэпешаў, якія, у тым ліку, тычыліся і Францыі. Пра гэта заявіў прадстаўнік францускага МЗС Франсуа Баруэн. Падрабязнасьцяў ён не прывёў.

Раней прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі назваў публікацыю сакрэтных дакумэнтаў "верхам неадказнасьці". Улады ЗША паведамілі аб пачатку крымінальнага расьсьледаваньня ў сувязі з уцечкай інфармацыі зь Дзярждэпартамэнту.
XS
SM
MD
LG