Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін адрэагаваў на "Бэтмэна"


Прэм'ер-міністар Расеі лічыць параўнаньне расейскага кіроўнага тандэму Мядзьведзеў-Пуцін зь героямі амэрыканскіх коміксаў Бэтмэнам і Робінам "неэтычным". Уладзімер Пуцін выказаў гэта журналісту тэлеканалу Сі-Эн-Эн Лары Кінгу.

Такім чынам расейскі прэм'ер пракамэнтаваў дыпляматычную тэлеграму ЗША, якую нядаўна рассакрэціў інтэрнэт-сайт WikiLeaks. У згаданым дакумэнце Ўладзімер Пуцін назыцаецца "альфа-самцом", а Дзьмітрый Мядзьведзеў характэрызуецца, як "вялы" і "безыніцыятыўны". Аўтар тэлеграмы параўноўвае стасункі паміж прэм'ерам і прэзыдэнтам Расеі, з адносінамі паміж героямі амэрыканскіх коміксаў: Бэтмэнам і яго малодшым памочнікам – Робінам.

У тэлегутарцы з Лары Кінгам Пуцін яшчэ раз пацьвердзіў, што яны зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым прымуць "узгодненае" рашэньне аб тым, хто будзе балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах у 2012 годзе.
XS
SM
MD
LG