Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан: паліцыя затрымала больш за 150 студэнтаў


У Лёндане ў аўторак паліцыя затрымала болей за 150 удзельнікаў студэнцкай акцыі пратэстаў супраць павелічэньня платы за навучаньне.

На Трафальгарскай плошчы брытанскай сталіцы здарыліся сутыкненьні дэманстрантаў зь сіламі правапарадку. Акцыі прайшлі ў шэрагу іншых гарадоў краіны.

Незадаволенасьць пратэстоўцаў выклікалі пляны ўраду скараціць фінансаваньне навучальных установаў, за кошт падвышэньня аплаты за навучаньне. У шэрагу выпадкаў гаворка ідзе пра трайное падвышэньне.
XS
SM
MD
LG