Пачатак публікацыі канфідэнцыйнай дыпляматычнай перапіскі паміж Дзярждэпартамэнтам ЗША і амэрыканскімі дыпляматычнымі місіямі на сайце WikiLeaks выклікаў лявіну камэнтароў у сусьветнай прэсе.
Вядомая амэрыканская публіцыстка Эн Эплбаўм у сёньняшнім выданьні Washington Post піша, што сапраўды новым у публікацыі WikiLeaks зьяўляецца не інфармацыя, якая ў тых дакумэнтах утрымліваецца, а мова, якой гэтая інфармацыя падаецца.
Паводле Эплбаўм, пасьля гэтай публікацыі на сайце WikiLeaks дыпляматы будуць значна больш асьцярожныя ў сваіх выказваньнях, як публічных, так і канфідэнцыйных, ведаючы, што ў любы момант іхныя перамовы могуць быць апублікаваныя ў заўтрашняй газэце.
"Здаецца, што ў імя "свабоды слова" быў нанесены яшчэ адзін удар сумленнаму слову. Яшчэ больш аргумэнтаў далі ў рукі тым, якія аддаюць перавагу большай асьцярожнасьці, большай палітычнай карэктнасьці і большай крывадушнасьці", – робіць выснову Эплбаўм.
У сваім камэнтары пра апошнюю публікацыю WikiLeaks Фуад Аджамі, экспэрт у пытаньнях сувязяў ісламу з палітыкай, адзначае ў Wall Street Journal:
"У сьвеце, дзе сакрэтнасьці надаюць значэньне, спадара Асанжа даўно ўжо паставілі б перад судом. Краіна, дзе ён нарадзіўся і ў якой ён атрымаў грамадзянства, пакарала б яго; яму адмовілі б прытулку ва ўсіх прыстойных месцах; а амэрыканская выведка, калі б яна была вартая сваёй назвы, знайшла б яго і аддала ў рукі справядлівасьці. Але мы ўжо не гуляем па гэтых правілах, а таму тыя, які любяць падглядваць і шукаць усялякія дзіўныя рэчы, атрымалі крыху задавальненьня. Спадар Асанж усім нам даў адчуць трымценьне, якое адчувае чалавек, калі зазірае за заслону".
Камэнтар у Financial Times зьвяртае ўвагу на наступнае:
"Хоць гэтая публікацыя высакаякасных плётак і зачапіла самалюбства шмат каго, у сапраўднасьці яна паказвае рутынны матэрыял дыпляматычных данясеньняў. Ніхто не павінен зьдзіўляцца, што дыпляматы ЗША пры ААН зьбіраюць інфармацыю пра службоўцаў гэтай арганізацыі. Усе іншыя робяць нешта падобнае. Але раскрыцьцё гэтых дакумэнтаў, безумоўна, нанясе шкоду амэрыканскім інтарэсам. Адміністрацыі Барака Абамы будзе цяжэй знаходзіць сяброў і ўплываць на людзей. Публікацыя насьцярожыла апанэнтаў, і яны цяпер будуць выкарыстоўваць гэтыя доказы двудушнасьці ЗША".
Ці апошняя публікацыя WikiLeaks можа папсаваць амэрыканска-расейскія адносіны? Маскоўская карэспандэнтка вашынгтонскага двухмесячніка Foreign Policy лічыць малаверагодным такі паварот справы:
"Мы не даведаліся, напрыклад, нічога новага ці пэўнага пра падзел паўнамоцтваў паміж Мядзьведзевым у Крамлі і Пуціным у Белым доме, пра самаадчуваньне Мядзьведзева ў гэтым тандэме ці пра яго амбіцыі на будучыню ды пра тое, ці яны каго-небудзь цікавяць. Беручы пад увагу банальнасьць раскрытых дакумэнтаў, расейцы хутчэй за ўсё адрэагуюць тым, што яны ўмеюць рабіць найлепш: чысткамі. "Мы зробім унутраныя высновы, – кажа дэпутат Дзяржаўнай Думы Сяргей Маркаў. – Хутчэй за ўсё, дэпэшы будуць разглядацца на прадмет таго, хто быў занадта шчыры з амэрыканцамі, і некалькі начальнікаў дэпартамэнту або намесьнікаў міністра будуць звольненыя".