Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адмовіўся разглядаць скаргу давераных асобаў кандыдатаў у прэзыдэнты


Ленінскі суд Магілёва адмовіў адзінаццаці давераным асобам кандыдатаў у прэзыдэнты і двум праваабаронцам у разглядзе іх скаргі. Яны дамагаліся, каб была скасавана пастанова адміністрацыі Ленінскага раёну аб месцах для агітацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў прэзыдэнты.

Прычыны адмовы паведаміла аднаму са скаржнікаў, праваабаронцу Барысу Бухелю, старшыня суду Галіна Кужалева:

"Яна сказала, што рашэньні выканаўчай улады падлягаюць абскарджваньню толькі ў вышэйстаячых структурах улады. Нам трэба скардзіцца на раённую уладу ў гарвыканкам, што мы і будзем рабіць".

Скаргу ў Ленінскі суд давераныя асобы падалі 26 лістапада. Яны даводзілі, што выдзеленыя для агітацыі месцы — непрыдатныя для вядзеньня паўнавартаснай агітацыі. Пастанова адміністрацыі, заяўлялі яны, пазбаўляе кандыдатаў, іх давераных асоб ды выбарцаў рэальных магчымасьцяў рэалізоўваць свае правы на перадвыбарчую агітацыю.

Скаргу падпісалі давераныя асобы Рыгора Кастусёва, Алеся Міхалевіча, Уладзімера Някляева, Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саньнікава, Мікалая Статкевіча ды Дзьмітрыя Вуса. Далучыліся да скаржнікаў і двое магілёўскіх праваабаронцаў — Барыс Бухель ды Сяргей Фамін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG