Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК папярэдзіла Рымашэўскага і Статкевіча


Кандыдатам у прэзыдэнты Віталю Рымашэўскаму і Мікалаю Статкевічу на паседжаньні ЦВК сёньня былі вынесеныя афіцыйныя папярэджаньні. Ім інкрымінавалі парушэньне закону аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.

За папярэджаньне Рымашэўскаму сябры ЦВК прагаласавалі аднагалосна, пры галасаваньні "за" Статкевіча адзін сябра камісіі — Мікалай Лазавік прагаласаваў супраць. Ён патлумачыў, што ня трэба рабіць Статкевічу палітычнай рэклямы, якой ён так дамагаецца.

Падчас абмеркаваньня група сябраў ЦВК з дарадчым голасам (Юры Хадыка, Тацяна Процька, Тацяна Шапуцька) прапанавала не выносіць папярэджаньне Рымашэўскаму і Статкевічу, а таксама зьвярнуцца ў Менскі гарвыканкам з прапановай на час выбарчай кампаніі выключыць плошчу са сьпісу месцаў, дзе нельга праводзіць масавыя мерапрыемствы. Аднак супраць гэтай прапановы прагаласавалі ўсе сябры ЦВК.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына дадала:

"Гэтае рашэньне ЦВК канчатковае, і яно ня можа быць абскарджанае ў Вярхоўным судзе".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG