Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: тры партыі падпісалі пагадненьне


У Кіргізстане тры партыі падпісалі пагадненьне аб стварэньні кіроўнай кааліцыі. Паводле яго ўмоваў, лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Алмазбек Атамбаеў вылучаецца на пасаду прэм'ер-міністра, старшыня партыі "Рэспубліка" Амурбек Бабанаў – на пасаду першага віцэ-прэм'ера, а кіраўніку партыі "Ата-Мекен" Амурбеку Тэкебаеву прапанавана заняць пасаду спікера кіргізскага парлямэнту.

Гэтыя тры партыі валодаюць 67 дэпутацкімі мандатамі з 120. Парлямэнцкія выбары ў Кіргізстане адбыліся 10 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG