Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст Кашын даў першыя інтэрвію


Прастор для свабоднай журналістыкі ў Расеі звужаецца. Пра гэта заявіў сёньня ў першым інтэрвію калегам журналіст расейскай газэты “Коммерсант” Алег Кашын. На пачатку лістападу невядомыя напалі на Кашына ў цэнтры Масквы і зьбілі яго амаль да сьмерці. Кашын пасьля нападу быў шпіталізаваны і перанёс апэрацыі, некалькі дзён ён знаходзіўся ў коме. Пасьля трох тыдняў у бальніцы Кашын сёньня гаварыў з калегамі-журналістамі. Ён прызнаўся, што яму дагэтуль невядома, за што на яго напалі. Ён аднак пагаджаецца з думкай многіх расейскіх камэнтатараў, што прычынай нападу маглі стаць яго артыкулы ў абарону Хімкінскага лесу. Нягледзячы на пратэсты эколягаў і мясцовых грамадзян, праз лес зьбіраюцца пракласьці новую аўтастраду з Масквы да Петраграду.
XS
SM
MD
LG