Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мэксыцы адкрылася канфэрэнцыя аб клімаце


Прадстаўнікі больш як 200 краінаў бяруць удзел у кліматычнай канфэрэнцыі , якая пачалася у Мэксыцы. На працягу двух тыдняў удзельнікі сустрэчы ў курортным горадзе Канкун паспрабуюць дамовіцца пра разблякаваньне перамоваў ААН наконт змаганьня са зьменамі клімату. Прыняцьцё новай дамовы пра клімат на гэтай канфэрэнцыі не чакаецца. Чакаецца толькі дасягненьне дамоўленасьцяў у сфэры захаваньня лясоў, стварэньні фонду для аказаньня экалягічнай дапамогі краінам, якія разьвіваюцца. Летась у сьнежні на экалягічным саміце ААН, які праходзіў у Капэнгагене, перамовы пра змаганьне з глябальным пацяпленьнем зайшлі ў тупік.
XS
SM
MD
LG