Для барацьбы з нелегальнай міграцыяй Эўразьвяз павінен штогод выдзяляць 5 мільярдаў эўра. Пра гэта заявіў сёньня лібійскі лідар Муамар Кадафі , выступаючы перад удзельнікамі саміту Афрыкі і Эўразьвязу. Лібія бярэ на сябе абавязкі спыніць нелегальную міграцыю. Хочаце пакласьці гэтаму канец, дапамажыце Лібіі, сказаў Кадафі. Лібія, паводле яго словаў, больш ня будзе берагавой аховай Эўропы.
Раней, на падобную просьбу Кадафі, агучаную ў Італіі, Эўразьвяз пагадзіўся выдзяліць 50 мільёнаў эўра на двухгадовую праграму змаганьня з нелегаламі. У Лібіі, якая стала перавалачным пунктам перасяленцаў з Афрыкі ў Эўропу, нелегальная міграцыя ўнесеная ў шэраг крымінальных злачынстваў.