Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэрацыя супраць ваяўнікоў у Ошы


У горадзе Ош на поўдні Кіргізстану ў ходзе спэцапэрацыі забітыя тры ваяўнікі, яшчэ адзін падарваў сябе гранатай. У перастрэлцы параненыя двое спэцназаўцаў.

Група ваяўнікі, падазраваных у датычнасьці да тэрарыстычнай дзейнасьці, была блякаваная ў адным з жылых дамоў у густанаселеным раёне гораду.

Сакратар Рады бясьпекі Кіргізстану Марат Іманкулаў падкрэсьліў, што праваахоўныя органы кантралююць становішча ў Ошы і падставаў для панікі ў насельніцтва няма.
XS
SM
MD
LG