Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты супраць новага ўкраінскага Падатковага кодэксу


Ва Ўкраіне арганізатары бестэрміновай акцыі пратэсту супраць новага Падатковага кодэксу адмовіліся ад сустрэчы з прэм'ер-міністрам Мікалаем Азаравым.

Паведамляецца, што на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве сёньня сабраліся некалькі тысяч чалавек.

Аналягічныя пратэсты адбываюцца яшчэ ў некалькіх гарадах. У прыватнасьці, у Львове ўдзельнікі акцыі наляпілі на вітрыны крамаў надпісы "ліквідуецца" і "распрадаецца", каб паказаць, у што пераўтворыцца малы і сярэдні бізнэс пасьля падатковай рэформы.

Прадпрымальнікі, якія пратэстуюць ужо два тыдні, патрабуюць вета прэзыдэнта на законапраект, ужо ўхвалены парлямэнтам.
XS
SM
MD
LG