Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран працягне ўзбагачэньне ўрану


Іран працягне ўзбагачэньне ўрану да 20%, а ў верасьні 2011 году краіна забясьпечыць свае патрэбы ў гэтым матэрыяле, заявіў амбасадар Ірану ў Маскве Махмуд Рэза Саджады.

На мінулым тыдні іранскія ўлады паведамілі аб тым, што атамная электрастанцыя ў Бушэры пачала працаваць. Іранская ядзерная праграма выклікае асьцярогі краін Захаду.

Рада бясьпекі ААН увяла і затым тры разы рабіла яшчэ больш жорсткімі санкцыі, закліканыя перашкодзіць іранскай ядзернай праграме. Тэгеран настойвае, што гэтая праграма перасьледуе толькі мірныя мэты.
XS
SM
MD
LG