Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі папярэдзіў Пхэньян


Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі М'ян Бак заявіў, што адчувае поўную адказнасьць за тое, што ня здолеў абараніць грамадзян краіны ад нападу з боку КНДР на мінулым тыдні.

У сваім звароце да нацыі паўднёвакарэйскі кіраўнік таксама заявіў, што Пхэньян чакаюць сур'ёзныя наступствы ў выпадку далейшай агрэсіі, аднак не ўдакладніў, якія менавіта.

Тым часам на фоне значна ўзрослай напружанасьці на Карэйскім паўвостраве, што склалася пасьля абстрэлу ў аўторак з боку КНДР вострава Ёнпхэнда ў Жоўтым моры, дзе праходзіць спрэчная лінія падзелу паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй, працягваюцца сумесныя марскія вучэньні Паўднёвай Карэі і ЗША.

Пхеньян назваў вучэньні правакацыяй і прыгразіў Сэулу яшчэ адным "бязьлітасным нападам".
XS
SM
MD
LG