Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаваныя матэрыялы Wikileaks


Некалькі вядучых сусьветных выданьняў у тым ліку брытанская Guardian, амэрыканская New York Times і французская Le Monde апублікавалі звышсакрэтныя дакумэнты ўраду ЗША, выкладзеныя на сайце Wikileaks.

З апублікаваных дакумэнтаў, сярод іншага, вынікае, што ЗША шпіёнілі за лідэрамі ААН, у тым ліку, за генэральным сакратаром Пан Гі Мунам.

Раней Wikileaks адхіліў просьбу амэрыканскага ўраду не распаўсюджваць дакумэнты. У сваю чаргу, улады Злучаных Штатаў адмовіліся весьці перамовы з рэдакцыяй сайту WikiLeaks з нагоды яе намеру апублікаваць сакрэтныя дакумэнты. Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША папярэдзіў, што публікацыя сакрэтных дакумэнтаў можа паставіць пад пагрозу тысячы жыцьцяў.
XS
SM
MD
LG