Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...пад вечар сьняжок. Тэмпэратура: -11 – -4 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Канцэрт "ЭТНА-ТРЫЁ ТРОІЦА" у КЗ "Менск" (малая сцэна). Пачатак а 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Сусьветны эканамічны форум у Дубаі.

Канфэрэнцыя аб зьмене клімату ў Канкуне ў Мэксіцы.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1830 пачалося вызвольнае паўстаньне ў Варшаве, якое ўвайшло ў гісторыю Польшчы пад назвай Лістападаўскае.

У 1938 у Менску быў расстраляны савецкімі карнымі органамі Браніслаў Тарашкевіч (нар. 1893), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, мовазнаўца, перакладчык, публіцыст.

У 2001 памёр Джордж Харысан (нар. 1943), музыка і кампазытар, удзельнік славутага гурту "The Beatles".

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень салідарнасьці з палестынскім народам.

Дзень вызваленьня Альбаніі (ад фашысцкіх акупантаў).

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Лукашэнка пра Сыльвіё, Эўропу, дыктатуру, апазыцыю".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Бітлз будуць існаваць і бяз нас", – Джордж Харысан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG