Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У касьцёле ўшанавалі памяць Уладзімера Караткевіча


У культурна-рэлігійным цэнтры пры віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага адбылася ўрачыстая вечарына, прысьвечаная 80-гадоваму юбілею Уладзімера Караткевіча.

Помную вечарыну ладзілі парафіяне і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі горада, а яе лейтматывам былі словы клясыка беларускай літаратуры "На Беларусі Бог жыве".

Падчас вечарыны гучалі паэтычныя творы, урыўкі з тэатральных пастановак, паводле драматычных твораў, а таксама запіс голасу самога Ўладзімера Караткевіча. На завяршэньне адбылася супольная імша ў памяць Уладзімера Караткевіча, паведамляе інтэрнэт-сайт catholic.by.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG