Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь спадзяецца захаваць кошт газу


Беларусь разьлічвае ў 2011 годзе захаваць кошты газу на сёлетнім узроўні, заявіў сёньня прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі. Прамаўляючы ў эфіры тэлеканалу РТР-Беларусь, беалрускі ўрадовец заявіў, што менавіта такую пазыцыю ён адстойваў на апошніх сустрэчах са сваім расейскім калегам Уладзімірам Пуціным.

У абгрунтаваньне гэтай пазыцыі Сідорскі прывёў прыклад Нямеччыны, якая, па яго словах, плаціць за газ на 15-20% меней, чым Беларусь, дзякуючы магчымасьці дакупаць паліва на спотавых рынках.

Беларускі прэм'ер таксама жартаўліва прапанаваў падараваць Пуціну беларускі лядоўнік.
XS
SM
MD
LG