Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ірляндыі акцыі пратэсту


У Ірляндыі сёньня адбываюцца масавыя акцыі пратэсту супраць пляну ўраду скараціць сацыяльныя выплаты і іншыя бюджэтныя выдаткі. Найбуйнейшая прафсаюзная арганізацыя Ірляндыі заклікала грамадзянаў удзельнічаць у дэманстрацыях, каб націснуць на ўлады перад разглядам законапраекту пра бюджэтныя скарачэньні ў парляманце.

Урад Ірляндыі прапануе скараціць выдаткі на 6 мільярдаў эўра за 4 гады і атрымаць дадаткова 2 мільярды коштам росту падаткаў. Гэта ўмовы Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду, якія даюць Дубліну крэдыт.
XS
SM
MD
LG